«Сорамна стаяць у баку». Поўнае відэа з маршу памяці Барыса Нямцова


«Белсат» правёў стрым з акцыі памяці апазіцыйнага палітыка, забітага пяць гадоў таму ля сцен Крамля.

Удзельнікі маршу пачалі збірацца прыкладна а 12:30 на Страстным бульвары ў расейскай сталіцы, каб прайсці дагляд на рамках бяспекі.

Фота: Шаміль Жуматаў / Reuters / Forum

Унутраны бок бульвара паліцыя перакрыла яшчэ ў 10:00. Само шэсце пачалося а 14:00 і скончылася а 16:00.

Расейскі апазіцыйны дзеяч Міхаіл Касьянаў гутарыць з «Белсатам» падчас маршу памяці Барыса Нямцова. Фота – Шаміль Жуматаў / Reuters / Forum

Паводле дадзеных падліку «Белага лічыльніка», на тэрыторыю мерапрыемства паліцыя прапусціла крыху больш за 22 тысяч чалавек.

Яшчэ каля двухсот чалавек засталіся за паліцэйскай агароджай перад рамкамі бяспекі, паведамляюць валанцёры службы.

Расейскі апазіцыянер Ілля Яшын звяртаецца да ўдзельнікаў маршу Барыса Нямцова ў Маскве. 29 лютага 2020 года. Фота – Шаміль Жуматаў / Reuters / Forum

16:01 Паліцыя праз мегафоны папрасіла ўсіх удзельнікаў шэсця разыйсціся. Паводле папярэдніх звестак, затрыманняў падчас акцыі не было.

13:20 На акцыю прыйшлі бацькі некаторых фігурантаў справы «Сети».

13:18 На акцыю прыйшоў малады чалавек з плакатам «Не нараджайце людзей за грошы», які адсылае да ідэі Пуціна выплачваць мацярынскі капітал у памеры амаль паўмільёна рублёў ужо за нараджэнне першага дзіцяці.

Фота – Шамаль Жуматаў / Reuters / Forum

13:15 У маршы ўдзельнічае грамадзянін Беларусі з гістарычным, бел-чырвона-белым, сцягам гэтай краіны, ён заявіў, што ў свабодзе мае патрэбу не толькі Расея, але і многія постсавецкія краіны.

Беларус, які прыйшоў на марш памяці Барыса Нямцова. 29 лютага 2020 года. фота – «Белсат»
Малады чалавек, які прыйшоў на марш памяці Барыса Нямцова. 29 лютага 2020 года. Фота – «Белсат»

Удзельнікі маршу пройдуць па ўнутраным баку бульварнага кальца, затым па праспекце Акадэміка Сахарава амаль да скрыжавання з Садовым кальцом – гэта значыць, традыцыйным маршрутам гэтай штогадовай акцыі.

Мнения
«Они любить умеют только мертвых». Пять лет без Бориса Немцова
2020.02.26 17:35

Арганізатары кажуць, што не толькі ўспомняць аднаго з лідэраў апазіцыі, забітага пяць гадоў таму, але таксама запатрабуюць змяняльнасці ўлады ў Расеі і выступяць супраць яе ўзурпацыі. Шэсце гэтага года – першая палітычная акцыяй пратэсту з моманту аб’яўлення аб зменах у Канстытуцыі.

Аўтазакі на маршы памяці Барыса Нямцова. 29 лютага 2020 года. Фота – «Белсат»
Удзельнікі маршу памяці Барыса Нямцова. 29 лютага 2020 года. Фота – «Белсат»
Фота – «Белсат»
Фота – «Белсат»
Фота – «Белсат»

Пасля гэтага ўсе ахвотныя накіруюцца да Вялікага Маскварэцкага мосту — на месца забойства палітыка, каб ускласці кветкі.

  • Акцыі памяці, прысвечаныя забітамк пяць гадоў таму палітыку, праходзяць сёння таксама ў Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і дзясятках іншых расейскіх гарадоў.

ДД/АА belsat.eu

Стужка навінаў