У Маскве пачаліся затрыманні ўдзельнікаў пікетаў супраць паліцэйскага гвалту


Паліцыянты ў Маскве затрымалі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў супраць паліцэйскага гвалту, якія праходзяць каля будынку на Пятроўцы, паведамляе «ОВД-Инфо».

Затрыманыя не менш за 20 чалавек, падае лічбу «МБХ Медиа». Сярод іх ёсць тыя, хто выйшаў на пікет у падтрымку арыштаванага журналіста Іллі Азара.

Акцыю супраць паліцэйскага гвалту зладзілі пасля таго, як 31 траўня ў Екацярынбургу спецназ Расгвардыі застрэліў 27-гадовага мужчыну, падазраванага ў крадзяжы чатырох рулонаў шпалераў. У гэтым горадзе некаторыя людзі таксама выйшлі на пратэставыя пікеты.

Тым часам у маскве яшчэ з 28 траўня каля будынку ўпраўлення паліцыі на Пятроўцы праходзяць пікеты ў падтрымку журналіста Іллі Азара, якога арыштавалі на 15 содняў. Гэта здарылася, бо Азар, у сваю чаргу, зладзіў пікет на падтрымку іншага палітвязня Уладзіміра Варанцова.

Hавiны
У Екацярынбургу паліцыянты застрэлілі чалавека за крадзеж шпалераў
2020.06.02 15:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў