У Маскве арыштавалі вядомага журналіста Іллю Азара


Цвярскі раённы суд Масквы адправіў журналіста і муніцыпальнага дэпутата Іллю Азара пад адміністратыўны арышт на 15 содняў.

Як паведамляе «Апалогія пратэсту», суд прызнаў Азара вінаватым у паўторным парушэнні заканадаўства аб мітынгах праз адзіночны пікет у падтрымку стваральніка пабліку «Амбудсмен паліцыі» Уладзіміра Варанцова.

У пачатку траўня Варанцова абвінавацілі ў вымагальніцтве 300 тысяч рублёў у былога паліцыянта за адмову ад распаўсюду асабістых фатаграфіяў, якія ў выніку былі апублікаваныя. 23 траўня стала вядома, што ў дачыненні да Варанцова распачалі крымінальную справу аб незаконным абароце парнаграфічных матэрыялаў. Варанцоў віну адмаўляе. Ён звязвае крымінальны пераслед са сваёй дзейнасцю ў адстойванні працоўных правоў радавых паліцыянтаў.

Улетку 2019 года Ілля Азар быў удзельнікам і арганізатарам акцый пратэсту, якія праходзілі ў Маскве. Таксама ён праводзіць штотыднёвыя пікеты ў падтрымку расейскіх палітвязняў.

Hавiны
Расейскага журналіста Ілью Азара затрымалі ноччу ў яго кватэры і склалі пратакол за ўдзел у акцыі 31 жніўня
2019.09.03 10:23

КА belsat.eu

Стужка навінаў