У Маскве абмежавальныя захады ў сувязі з каронавірусам працягнулі да 1 траўня


У сталіцы Расеі ўвядуць аўтаматычны рэжым кантролю за перамяшчэннем грамадзянаў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін анансаваў дадатковыя захады, скіраваныя на недапушчэнне распаўсюду каронавіруса.

З 22 красавіка для праезду ў гарадскім грамадскім транспарце можна будзе выкарыстоўваць толькі карты «Тройка», «Стрэлка», месячны адзіны праязны білет, а таксама сацыяльныя карты масквіча і жыхара Маскоўскай вобласці (далей – электронныя карты). Пасажыры мусяць у абавязковым парадку ўключыць іх нумары ў свае лічбавыя пропускі не менш чым за 5 гадзінаў да пачатку першай паездкі. З 22 красавіка і да 1 траўня дзеянне ўсіх іншых праязных квіткоў прыпыняецца.

З мэтай кантралявання прапускнога рэжыму за паездкамі на аўтамабілі задзейнічаюць камеры фотавідэафіксавання парушэнняў ПДР і дарожна-патрульную службу Дзяржаўтаінспекцыі.

Лічбавыя пропускі могуць не атрымліваць вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў і іншыя ўладальнікі пасведчанняў дзяржаўнага ўзору. Аналагічныя правілы будуць дзейнічаць у дачыненні да журналістаў, якія маюць рэдакцыйныя пасведчанні.

Лічбавыя пропускі не распаўсюджваецца на сферу грузавых аўтаперавозак.

Іншыя часовыя абмежаванні, якія кіраўніцтва гораду ўвяло з 13 красавіка працягваюцца да 1 траўня 2020 года.

У Расеі, паводле афіцыйных звестак, выявілі 36 793 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ахвярамі хваробы сталі 313 чалавека. Паправіліся і выпісаныя з шпіталяў 3 057 асобаў.

ВІДЭА
Іназемцаў: Праблемы Расеі адцягнуць яе ўвагу ад інтэграцыі з Беларуссю
2020.03.30 16:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў