Вылятаючы з аэрапорту Шарамеццева самалёт рэйса Масква – Афіны пры руленні на ўзлёт сутыкнуўся з мужчынам, які ў выніку загінуў.
Як распавяла ТАСС дырэктар дырэкцыі па сувязях з грамадскасцю аэрапорту Ганна Захаренкова, каля 20.10. па маскоўскім часе экіпаж паведаміў пра сутыкненне самалёта з невядомым прадметам. Як стала вядома пазней, сутыкнуўся самалёт з 25-гадовым мужчынам, які па невядомай прычыне апынуўся на ўзлётна-пасадачнай паласе. Ён быў раздушаны шасі самалёта Боінг 737.
Следчыя цяпер высвятляюць абставіны здарэння.
ІІ, belsat.eu