У Малайзіі вынеслі прысуд за забойства брата Кім Чэн Ына


Малайзійскі суд пакараў грамадзянку В’етнама Доан Тхі Хыёнг пазбаўленнам волі на тэрмін 3 гады і 4 месяца за ўдзел у забойстве брата лідара КНДР – Кім Чэн Нама. Другую падазраваную па гэтай справе суд раней наагул апраўдаў.

З Доан Тхі Хыёнг знялі абвінавачванне ў непасрэдным забойстве. Паводле прапановы пракуратуры, суд перакваліфікаваў абвінавачванне і вынес вырак па артыкуле «Прычыненне шкоды здароўю з выкарыстаннем агульнанебяспечным зброі або сродкаў». Пасля гэтага в’етнамка прызнала сябе вінаватай. Максымальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае дзесяць гадоў пазбаўлення волі, у той час як па артыкуле «забойства» Доан Тхі Хыёнг пагражала смяротнае пакаранне.

Тэрмін турэмнага зняволення для асуджанай будзе адлічвацца з моманту затрымання ў лютым 2017 года, з чаго вынікае, што праз год яна выйдзе на волю.

Раней, 11 сакавіка, стала вядома, што яшчэ адна фігурантка справы – грамадзянка Інданезіі Сіці Айша – апраўданая і вызвалена з-пад варты.

Кім Чэн Нам, старэйшы зводны брат паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, быў атручаны 13 лютага 2017 года ў аэрапорце Куала-Лумпура. Па версіі следства, дзве жанчыны – грамадзянкі Вʼетнаму і Інданезіі – накінулі яму на твар хустку з нервова-паралітычным рэчывам VX. Абвінавачаныя ў забойстве Кім Чэн Нама жанчыны сваёй віны не прызналі. Паводле падазраваных, яны былі ўпэўненыя, што ўдзельнічаюць у розыгрышы і гаворка ідзе пра бясшкодныя рэчыва.

ІІ belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў