Унітарнае прадпрыемства «БелЛялька», размешчанае ў Магілёве, прапаноўвае прадукцыю з беларускім каларытам.
Беларускі нацыянальны касцюм пачаў фармаванне ў часы сярэднявечча, да XIV–XVI стагоддзяў здабыў свае спецыфічныя рысы, а да XIX стагоддзя ён цалкам сфармаваўся, распавядае сайт прадпрыемства Belkukla.by
«На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцяў традыцыйнага касцюма ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў адзення, у характары арнаменту і гэтак далей. Такія лакальныя разнавіднасці касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй». Пры выдзяленні асобнага строю ўлічваюць агульнасць паўсядзённага і святочнага адзення, вопраткі, абутку, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюм», – напісалі прадстаўнікі «БелЛялькі».
Праўда, інфармацыя пра гэта пададзеная толькі на расейскай мове, а нашую краіну магілёўскае прадпрыемства назвала чамусьці «Белоруссией».