У горадзе Драгобыч Львоўскай вобласці ў выніку абвалу чатырохпавярховага дому загінулі 8 чалавек. 29 жніўня ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы на месцы здарэння.
Пад заваламі знайшлі целы васьмярых загінулых, сярод іх ёсць дзіця, паведамляе УНІАН. Разам з тым, удалося выратаваць 7 чалавек, гэтыя пацярпелыя шпіталізаваныя.
Усіх жыхароў дому эвакуявалі, ім аказваецца псіхалагічная дапамога. Адзначаецца, што пошукава-выратавальныя работы праводзяцца бесперапынна і будуць працягвацца да канчатковага выяўлення зніклых людзей.
Абвал у жылым чатырохпавярховіку адбыўся 28 жніўня. Спачатку прычынай лічылі выбух газу, пасля гэтую версію назвалі малаверагоднай. У кампаніі «Львоўгаз» яе таксама зняпраўдзілі. Рэальная прычына на дадзены момант высвятляецца.
На наступныя два дні ў горадзе абвешчаная жалоба. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля трагедыі ў Драгобычы заявіў аб неабходнасці правесці аўдыт ўсіх жылых дамоў у краіне.
КА belsat.eu