Талаку ладзіць гісторыка-асветніцкае абʼяднанне «Вяртанне памяці».
Абʼядананне «Вяртанне памяці», у якую ўвайшла ініцыятыва «За ўратаванне мемарыяла Курапаты», ладзіць сёння талаку па веснавым упарадкаванні ўрочышча ў Курапатах – ужо ў чацвёрты раз.
[/vc_column_text]
«У першы дзень павесім шпакоўні ды паглядзім, што зрабіла бараўлянскае лясніцтва, якое з 2016 стала гаспадаром часткі Курапатаў паміж кальцавой і дарогай Заслаўе–Калодзішчы. Ну і будзем далей чысціць курапацкі лес», – зазначылі валанцёры.
За ўрочышчам апошнія 20 гадоў глядзяць толькі актывісты і неабыякавыя. Адзінае, што зрабіла дзяржава для Курапатаў, – плакат «Беражыце лес» з вавёркай.
ЮЛ, ДД