У Крыме ФСБ затрымала жанчыну, якую падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны

Федэральная служба бяспекі Расейскай Федэрацыі затрымала ў Севастопалі жанчыну, якую падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. У ФСБ лічаць, што грамадзянку Расеі завербавалі ўкраінскія спецслужбоўцы, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Паводле ФСБ, жыхарка Севастопаля збірала сакрэтныя звесткі вайсковага характару на карысць Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны.

Паводле «Интерфакс», падазраваную арыштавалі на два месяцы, да 26 студзеня 2020 года. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 275 КК РФ (Дзяржаўная здрада). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае турэмнае зняволенне ад 12 да 20 гадоў.

Літаральна тыдзень таму ФСБ паведамляла пра затрыманне расейскага вайскоўца ў горадзе Аксай Растоўскай вобласці. Грамадзяніна Расеі падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны. Паводле ФСБ, расейскі вайсковец выконваў заданні Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны. У прыватнасці, расеец нібыта збіраў звесткі вайсковага характару. Служба бяспекі лічыць, што інфармацыя ад расейскага вайскоўца магла нанесці шкоду абароназдольнасці дзяржавы.

Супрацоўнікі ФСБ Расеі дзве гадзіны рэзалі рукі студэнту, каб той прызнаўся ў тэрарызме

СК belsat.eu

Hавiны