У Крамлі не вераць, што Беларусь можа шчыльна ўзаемадзейнічаць з ЗША

Расейскі бок расцэньвае візіт дарадцы прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Джона Болтана ў Менск як унутраную справа Беларусі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Па-першае, гэта ўнутраная справа Беларусі», – цытуе словы Дзмітрыя Пяскова interfax.

Першы такі візіт ЗША ў Беларусь у гэтым стагоддзі

«Па-другое, казаць пра шчыльнае ўзаемадзеянне Беларусі і ЗША, нам здаецца, цяпер не выпадае. Вядзецца не пра поўнафарматныя афіцыйныя кантакты. Гэта візіт на працоўным узроўні», – падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

На пытанне пра магчымасць набыцця Менскам амерыканскай нафты, Пяскоў адзначыў, што «гэта пытанне эканамічнай мэтазгоднасці».

«Партнёрства і саюзніцтва з Менскам, натуральна, працягваецца і будзе толькі развівацца. Тут няма ніякіх сумненняў», – сказаў Пяскоў.

Менск візіт Болтана не каментуе

У сваю чаргу міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей адмовіўся каментаваць магчымы візіт у Менск дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Пры гэтым міністр не выключыў, што ў бліжэйшы час з’явіцца нейкая канкрэтная інфармацыя на гэты конт.

Прарыву Лукашэнкі на Захад не будзе

СК belsat.eu

Hавiны