У Кобрыне п’яны мужчына напаў на працаўніка ДАІ


Жыхар Кобрына паспрабаваў лаянкай і кулакамі вырашыць несправядлівасць, якая, на яго думку, адбылася праз дзеянні працаўніка ДАІ. Падрабязнасці здарэння паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных справаў.

28 студзеня каля 17:20 працаўнік ДАІ спыніў Audi 100. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што ў 43-гадовага кіроўцы няма правоў, якіх ён быў пазбаўлены ў 2010 годзе за п’яную язду.

Тады 33-гадовы пасажыр, якому належыць аўтамабіль, выйшаў з машыны і стаў абражаць інспектара ДАІ, а пасля і напаў на яго.

Затрымаць нападніка дапамаглі працаўнік МНС і таксіст, якія былі відавочцамі інцыдэнту.

Распачатая крымінальная справа паводле арт. 364 КК Беларусі. У крыві мужчыны выяўлена 1,7 праміле алкаголю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў