У Кобрыне міліцыя затрымала жанчыну, якая незаконна прадавала маскі


Аператыўнікі аддзелу па эканамічных злачынствах Кобрынскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі па падатках і зборах па Кобрынскім раёне затрымалі 27-гадовую мясцовую жыхарку, якая праз інтэрнэт прадавала медычныя маскі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Жанчыну затрымалі на аўтамабільнай стаянцы ў момант кантрольнай закупкі партыі масак. Канфіскавана 1 тысяча вырабаў на агульную суму 1,3 тыс рублёў.

Відэа кантрольнай закупкі МУС таксама апублікавала.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць жанчыне пагражае грашовы штраф да 100 базавых велічыняў (цяпер адна базавая складае 27 рублёў) з канфіскацыяй прадмету адміністратыўнага правапарушэння.

КА belsat.eu

Стужка навінаў