У Клецку ў ДТЗ загінуў хлопец, які праходзіў альтэрнатыўную службу


Сёння днём у Клецку ў выніку ДТЗ загінуў 23-х гадовы хлопец працаваў у Клецкім ЖКХ, праходзячы альтэрнатыўную службу.

Факт смерці пацвердзілі ў МУС.

Паводле звестак міліцыі, 43-гадовы кіроўца аўтамабіля «МАЗ» пры павароце направа з вул.Піянерскай на Першамайскую здзейсніў наезд заднім правым колам на 23-гадовага рабочага РКУП «Клецкае ЖКГ» (праходзіў альтэрнатыўную службу), які знаходзіўся на ўскрайку дарогі і займаўся ўборкай ля тратуару.

Ад атрыманых траўмаў хлопец закінуў на месцы.

У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Максімальная санкцыя прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота прэс-службы МУС

Крыніца распавяла блогеру NEXTA, што хлопца звалі Аляксей Шклянік і ён сапраўды праходзіў альтэрнатыўную службу разам са сваім братам-блізнюком.

«У той дзень іх прымусілі прыбіраць пясок на дарозе. У гэты час па ёй праязджаў смеццявоз той жа арганізацыі. Кіроўца адцягнуўся, каб памахаць рукой нейкаму знаёмаму, і наехаў на Аляксея заднімі коламі. Усё гэта адбылося на вачах у ягонага брата», – сказала крыніца.

Альтэрнатыўная служба ў Беларусі прадугледжаная ў тым выпадку, калі малады чалавек не можа браць у рукі зброю з рэлігійных перакананняў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў