У Клецкім раёне трое забілі старога за тое, што не даў ім грошай на выпіўку


Следчы камітэт расследуе забойства 83-гадовага мужчыны, труп якога знайшлі ў ягонай хаце 23-га жніўня. Згодна з высновай экспертаў, старому нанеслі шматлікія цялесныя пашкоджанні, праз якія ён памёр. Пра гэта паведамляе сайт СК.

Падчас следчых дзеянняў міліцыя затрымала трох непрацоўных жыхароў Клецкага раёну: двух 30-гадовых мужчынаў і 33-гадовую жанчыну.

«Следчымі папярэдне ўстаноўлена, што падазраваныя мэтанакіравана прыехалі да пацярпелага з суседняй вёскі. Ноччу праз акно праніклі ў яго дом і сталі прасіць грошай на спіртное. Калі атрымалі адмову, то жорстка збілі састарэлага гаспадара. Пасля чаго сышлі, завалодаўшы бензокасой, якую пасля прадалі», – адзначылі ў СК.

Распачатая крымінальная справа па п.2 ч.2 арт.139 (забойства заведама састарэлай асобы) Крымінальнага кодэкса. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – расстрэл.

З затрыманымі працуюць следчыя, высвятляюцца ўсе абставіны і роля кожнага ў злачынстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў