У Клайпеду прыбыў танкер з нафтай, якую Беларусь набыла ў ЗША

Танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў і стаў пад разгрузку ў порце Клайпеды. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Захад».

Як паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», у порт Клайпеды 5 чэрвеня ў 23 гадзіны прыбыў і стаў пад разгрузку танкер з 77 тысячамі тонаў амерыканскай нафты гатунку Bakken.

«Далей нафта будзе накіраваная па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ», – дадалі там.

У «Белнафтахіме» адзначылі, што сёлета гэта 12-я танкерныя пастаўкі ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. «Агульны аб’ём танкерныя паставак ўжо перавысіў 1 мільён тонаў нафты», – удакладнілі ў канцэрне.

Беларусь пачала купляць амерыканскую нафту

Нагадаем, у сярэдзіне траўня адбылася першая здзелка «Белнафтахіма» па пастаўцы нафты з ЗША ў Беларусь.

У «Белнафтахіме» распавялі, колькі нафты плануецца імпартаваць з Расеі ў чэрвені

ІІ belsat.eu

Hавiны