У Кішынэве пратэстоўцы разбілі шкло ў доме ўраду


2 сакавіка некалькі соцень чалавек сабралася каля будынку малдаўскага ўраду ў Кішынэве. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі кабінета міністраў, піша мясцовае выданне newsmaker.md.

Паліцыянты ачапілі ўваход у будынак ураду. Большая частка маніфестантаў патрабавала, каб прадстаўнікі ўраду выйшлі на вуліцу. «Мы – народ, Дадон [Ігар Дадон – прэзідэнт Малдовы – заув. Belsat.eu] – здраднік» і «Далоў урад», скандавалі удзельніка акцыі.

Прынамсі частка пратэстоўцаў – ветэраны прыднястроўскага канфлікту

Паводле newsmaker.md, невядомыя ўдзельнікі пратэсту выбілі шкло ў дзвярах будынку ўраду.

Удзельнікі пратэсту незадаволеныя прарасейскім курсам ураду і кіраўніка краіны. Падчас акцыі пратэсту яны прынялі дэкларацыю аб неадкладным вывадзе расейскіх войскаў з Прыднястроўя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў