У Кіеве беларусы напалі на паліцыянтаў


Ва ўкраінскай сталіцы затрымалі людзей, якія напалі на паліцыянтаў. Сярод нападнікаў прынамсі трое – грамадзяне Беларусі.

Як паведамілі ў паліцыі Кіева, інцыдэнт здарыўся на вуліцы Хрэшчатык. Да паліцыянтаў падышла група агрэсіўных людзей. Яны пачалі гаварыць непрыстойна, пачаўся канфлікт. У адказ на патрабаванні спыніць правапарушэнне, маладыя людзі выкарысталі слезацечны газ і пачалі штурханіну.

У выніку паліцыянты выкарысталі слезацечны газ і адзін раз стрэлілі ў паветра.

Фота
Фанаты кіеўскага «Дынама» прынеслі на трыбуны банер «Жыве Беларусь!». Фотафакт
2019.12.12 23:35

8 удзельнікаў сутычкі даставілі ў РУУС, а чацвёра працаўнікоў паліцыі звярнуліся па медычную дапамогу.

З прычыны інцыдэнту распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 345 Крымінальнага кодэкса Украіны (пагроза або гвалт у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў). Затрыманыя трое грамадзянаў Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў