У кіеўскай шматпавярхоўцы адбыўся моцны выбух


У Кіеве ў шматпавярховым жылым доме на праспекце Грыгарэнка адбыўся выбух газу, паведамляюць відавочцы здарэння ў сацсетках. На месца тэрмінова выехалі ўсе службы. Ратавальнікі знайшлі аднаго загінулага пад заваламі дома, паведаміла ў нядзелю прэс-служба Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым піша выданне vot-tak.tv.

Шматпавярховы жылы дом на праспекце Грыгарэнкі ў Кіеве.
Фота: Тарас Ратушны / Вот так

Як паведамляе карэспандэнт vot-tak.tv з месца падзеяў, туды прыехалі мэр Кіева Віталь Клічко, міністр МУС Арсэн Авакаў і кіраўнік Дзяржслужбы па НС. Чыноўнікі пагутарылі з жыхарамі і паабяцалі рассяліць пацярпелых часова ў інтэрнат. Дом ачэплены з усіх бакоў. Разгорнутыя палаткі ратавальнікаў. Удакладняюць спісы жыхароў дому, каб зразумець, колькі людзей там было. Ратавальнікі працягваюць разбор завалаў.

«Стаяла размаўляла па мабільным. І раптам вось такой сілы выбух – увесь дом наш затросся. Такое ўражанне, што я думала, што побач упала бомба. І ўсё стала… Вокны… Такія шчылінкі былі прыадчыненыя – і ўвесь падваконнік чорны стаў, у пылу. У ваннай нават нешта там трапляла. Вось такой моцы выбух быў, што на лоджыі ўсё пападала з падваконніка. Нічога не перастала працаваць, тэлевізар працаваў, камп’ютар працаваў. Потым я выскачыла літаральна праз 10 хвілін і гляджу з гэтага боку відаць, што разбурана», – распавяла vot-tak.tv жыхарка суседняга дому Аксана.

У выніку былі пашкоджаныя некалькі паверхаў. На відэазапісе відаць, што выбухам знішчана частка кватэр.

«Сядзеў дома з дзіцём, раптам выбух, пасыпалася шкло, вось людзі і вось выбухнуў газ толькі што, вось дзве хвіліны таму. Тэлефанаваў у пажарную, слухаўку не бяруць», — кажа адзін з відавочцаў.

Фота: Тарас Ратушны / Вот так

Па дадзеных ДСНС, пад заваламі знаходзяцца людзі. Ратавальнікі эвакуявалі з дома 21 чалавека. З-пад завалаў выратаваны ўжо трое. Прыцягнутыя 46 ратавальнікаў.

Навіна дапаўняецца…

МП/АА/ІР vot-tak.tv / belsat.eu

Стужка навінаў