У Казахстане ўсе выбарчыя ўчасткі, на якіх адбывалася галасаванне на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах зачыненыя, распачаты падлік галасоў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія краіны.
Паводле Цэнтрвыбаркаму Казахстану, па стане на 20:00 мясцовага часу на выбарах прэзідэнта краіны прагаласавалі 77 % грамадзянаў, якія маюць права голасу. Большасць выбарнікаў прыйшлі аддаць свае галасы ва ўсіх 14 вобласцях краіны і ў трох найбуйнейшых гарадах.
СК belsat.eu