У Казахстане ў выніку масавай бойкі паміж вяскоўцамі загінулі 8 чалавек


У Жамбылскай вобласці Казахстана адбылася масавая бойка, у выніку чаго загінулі 8 чалавек, паведамляе nur.kz.

Канфлікт адбыўся паміж жыхарамі вёскі Масанчы, афіцыйна аб ягоных прычынах нічога не паведамляецца. Міністр унутраных справаў Казахстана Ерлан Тургумбаеў паведаміў, што 7 лютага ў 19:00 у дзяжурную частку Жамбылскай вобласці паступіла інфармацыя аб групавой бойцы з удзелам 70 чалавек.

«Правакатары і відавочцы канфлікту здымалі бойку на відэа і распаўсюджвалі іх у сацсетках. Пры гэтым заклікалі грамадзянаў да супрацьпраўных дзеянняў. Пасля гэтага прыбылі на месца канфлікту 300 чалавек з суседніх населеных пунктаў. Хуліганы кідалі камяні адзін у аднаго. Ужывалі металічныя прадметы. Ужылі таксама агнястрэльную зброю», – сказаў кіраўнік МУС.

Канфліктам таксама былі ахоплены вёскі Аўкатты і Булан Батыр.

Паводле міністра, у выніку бойкі 8 чалавек загінулі, 40 пацярпелі. Пашкоджаныя больш за 30 прыватных дамоў, 15 аб’ектаў гандлю і 23 аўтамашыны. 47 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзел паліцыі, канфіскавана дзве паляўнічыя стрэльбы, піша Zakon.kz.

У цяперашні час сітуацыя стабілізаваная, адзначаюць у МУС. Сілавікі распачалі расследаванне па артыкуле «хуліганства», шукаюць завадатараў канфлікту. Па перыметры населеных пунктаў, а таксама на ўездах да іх, на аўтадарогах былі выстаўленыя блокпосты.

У сацсетках пішуць, што канфлікт адбыўся на глебе міжнацыянальнай варожасці.

https://twitter.com/ru2ch/status/1226037948170174465?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1226037948170174465&ref_url=https%3A%2F%2Fnn.by%2F%3Fc%3Dar%26i%3D245778

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў выступіў з адмысловая заяваю наконт падзеяў у Жамбылскай вобласці, адзначыўшы, што цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем паліцыі і Нацгвардыі. Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць урадавую камісію па ліквідацыі наступстваў беспарадкаў і высветліць прычыны канфлікту. Паводле Такаева, «цяпер важна супакоіць насельніцтва».

«Камітэт нацыянальнай бяспекі, Генеральная пракуратура павінны правесці неабходныя следчыя мерапрыемствы і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія заклікаюць да міжнацыянальнай варожасці, што распаўсюджваюць правакацыйныя чуткі і дэзынфармацыю», – гаворыцца ў заяве Такаева.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў