У Казахстане педафілаў будуць караць пажыццёвым зняволеннем


У Казахстане з новага года ўзмоцніцца пакаранне за правапарушэнне сексуальнага характару (гвалт і педафілію). Папраўкі ў заканадаўства падпісаў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, яны пачнуць дзеяць 1 студзеня 2020 года, паведамляе inform.kz

Закон «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты РК па пытаннях удасканалення крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і ўзмацнення абароны правоў асобы» прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці пакарання за педафілію, браканьерства, кіраванне ў нецвярозым стане, распаўсюджванне наркотыкаў.

Hавiны
Ва Украіне Вярхоўная рада ўхваліла закон аб прымяненні прымусовай хімічнай кастрацыі педафілаў
2019.07.11 16:25

Ад 2020 году за гвалт (сексуальныя дзеянні без прымянення гвалту) няпоўнагадовых у Казахстане будуць караць пажыццёвым зняволеннем. У існым жа законе для педафілаў прадугледжаны тэрмін ад 17 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго ў парламенце Казахстану абмяркоўваўся варыянт хімічнай кастрацыі для ўсіх без выключэння гвалтаўнікоў няпоўнагадовых.

ВІДЭА
Гвалцяць і забіваюць дзяцей: што не так з беларускімі бацькамі і дзяржавай
2019.10.22 12:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў