Паліцыя затрымала каля 100 асобаў у Алматы і столькі ж у Нур-султане, дзе прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэстаў, паведамляе мясцовае выданне HOLA News.
У МУС Казахстану заявілі, што ў некаторых затрыманых знайшлі дымавыя шашкі і траўматычную зброю. У паліцыі адзначылі, што праводзілі затрыманні «максімальна карэктна». Колькасць затрыманых у МУС не ўдакладнілі.
9 чэрвеня ў Казахстане прайшлі пазачарговыя выбары прэзідэнта краіны, на якіх перамог пераемнік Нурсултана Назарбаева Касым-Жомарт Такаеў. Назарбаеў, які кіраваў краінай каля 30 гадоў, у сакавіку 2019 года сышоў у адстаўку.
У дзень выбараў у Казахстане прайшлі акцыі пратэсту. Тады паліцыя затрымала амаль тысячу чалавек.
ЮВ belsat.eu