2 сакавіка ў Ізраілі распачаліся парламенцкія выбары. Каля 6,5 млн выбарнікаў абіраюць 120 дэпутатаў. Гэта ўжо трэція выбары цягам каляндарнага году. Папярэднія адбываліся ў красавіку і верасні летась, піша DW.com.
Ужо амаль год палітыкам у Ізраілі не атрымліваецца стварыць стабільны ўрад. Спробы сфармаваць кабінет пасля выбараў у красавіку і верасні 2019 года скончыліся правалам. Левацэнтрысты і праварэлігійны лагеры не змаглі атрымаць большасці ў парламенце.
Паводле апытанняў, цяперашнія выбары таксама могуць даць нявызначаныя вынікі. Партыя Бэньяміна Нэтаньягу і апазіцыйны блок пад началам былога начальніка генштабу Бэні Ганца маюць прыкладна аднолькавую колькасць прыхільнікаў.
Хто будзе фармаваць новы ўрад пасля выбараў – вызначыць прэзідэнт краіны Рэўвэн Рыўлін.
СК belsat.eu