У Італіі знізілі пенсійны ўзрост і ўвялі квоты на стаж


Прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэлля падпісаў закон аб зніжэнні пенсіённага ўзросту, які да гэтага моманту складаў 67 гадоў.

Італьянская пенсійная рэформа прадугледжвае магчымасць выйсці на пенсію ў 62 гады, але пры стажы, не меншым за 38 гадоў. Чым старэйшы жыхар Італіі, тым меншы працоўны стаж спатрэбіцца яму для выхаду на пенсію. Напрыклад, каб выйсці на пенсію ў 72 гады, італьянцу трэба мець 28 гадоў стажу. Закон уступіць у сілу ў красавіку 2019 года для прыватнага сектару, а ў жніўні – для дзяржаўных структур.

Пенсійная рэформа таксама прадугледжвае базавы даход для бедных і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Базавы даход будзе складаць ад € 780 на месяц на адну асобу і да € 1032 на сям’ю.

Hавiны
Пенсійная рэформа ў Літве: ці магчыма такое зрабіць у Беларусі?
2019.01.06 14:11

ЮВ, belsat.eu, паводле tjournal.ru, ansa.it

Стужка навінаў