У Італіі за содні памерла 475 асобаў, ва Ўу-Хані – ніводнага новага інфікаванага


За мінулыя содні ў Італіі 475 чалавек загінулі ад каронавірусу, што стала рэкорднай лічбай для краіны. Тым часам у кітайскім горадзе Ўу-Хань, дзе эпідэмію выбухнула ў мінулым снежні, не было выяўлена ні аднаго новага выпадку інфікавання, паведаміла Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

З пачатку эпідэміі ў Кіталі вірус выявілі ў 80928 чалавек, з іх 70420 чалавек аправіліся, а памерла 3245. За апошнія содні ў краіне – 34 новыя выпадкі, усе яны ў людзей, якія прыбылі з-за мяжы. Па ўсім Кітаі 8 чалавек памерлі.

У Італіі з пачатку распаўсюджвання каронавірусу захварэлі больш за 35 700 чалавек, памерлі 2978 чалавек, 4025 чалавек паправіліся. Многія пацыенты знаходзяцца ў інтэнсіўнай тэрапіі.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, які вядзе статыстыку, усяго ў свеце каронавірус выявілі ў амаль 219 тысяч чалавек, ачунялі 84114 чалавек, памерлі 8810.

У Беларусі лічба лабараторна пацверджаных выпадкаў інфікавання дасягнула 51, пяцёра пацыентаў ужо выпісаныя, 37 не маюць сімптомаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў