У Іране затрымалі падазраваных у збіцці ўкраінскага самалёта


Вінаватых у катастрофе ўкраінскага самалёта, які, паводле сведчанняў афіцыйнага Тэгерану, быў выпадкова збіты іранскай ракетай, затрымалі, заявіў прадстаўнік Вярхоўнага суда краіны Галамхасейн Эсмаілі, паведамляе Reuters.

«Падазраваныя па гэтай справе ўжо арыштаваныя, але мы пакуль знаходзімся на пачатковым этапе расследавання», – цытуе словы прадстаўніка Вярхоўнага суда Галамхасейна Эсмаілі агенцтва ILNA.

Паводле яго словаў, расследаванне актыўна працягваецца.

Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце.

Прэзідэнт Ірану Хасан Рухані назваў збіццё ўкраінскага самалёта трагічным інцыдэнтам і катастрафічнай памылкай. Генштаб узброеных сілаў краіны прызнаўся, што вайскоўцы ненаўмысна збілі «Боінг» авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны». Здарэнне адбылося, паводле вайскоўцаў, таму, што самалёт ляцеў непадалёку ад зоны вайсковых аперацыяў.

Аб’ектыў
Іран прызнаўся ў збіцці самалёту. Але віну ўсклаў на ЗША
2020.01.11 21:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў