У Іране 7 асобаў памерлі пасля ўжывання метылавага спірту. Яны спрабавалі ўратавацца ад каронавіруса


У горадзе Ахваз на захадзе Ірану сем асобаў памерлі ад ужывання метылавага спірту. Людзі думалі, што гэта іх уратуе ад каронавіруса, паведамляе агенцтва IRNA са спасылкай на мясцовую пракуратуру.

У пракуратуры дапускаюць, што колькасць смерцяў ад метанолу вырасце. Па стане на 8 сакавіка было вядома, што атруціліся 48 чалавек. Чатыры асобы пасля ўжывання метанолу страцілі зрок.

Міф пра тое, што алкаголь дапамагае ад каронавіруснай інфекцыі, распаўсюдзіўся ў сацсетках, адзначае IRNA. Чаму людзі ўжывалі метылавы спірт, агенцтва не ўдакладняе.

У Іране ўжо больш за 6,5 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, 237 чалавек памерлі.

Hавiны
Каронавірус выяўлены ў больш чым 100 краінах свету
2020.03.09 06:39

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў