У інтэрнэце з'явілася відэа штурму гатэля ў Мармарысе, дзе адпачываў Эрдаган


Кадры штурму гатэля ў Мармарысе апублікавала ў сваім Twitterʼы інфармацыйнае агенцтва Anadolu.

На відэазапісы чуваць страляніну і бачна, як бунтаўнікі пранікаюць у гатэльныя нумары, а таксама відаць наступствы бою – пашкоджанні на сценах і мэблі, пабітыя вокны і сляды ад куль.

У пятніцу 16 ліпеня турэцкія вайскоўцы паспрабавалі ўчыніць дзяржаўны пераварот. Путчы праваліўся, Эрдаган захаваў уладу, а сілавікі затрымалі больш за 6 тысяч чалавек і арыштавалі больш за 2700 суддзяў. У выніку бунту загінулі 290 чалавек. Кіраўнік Турцыі выступіў за вяртанне смяротнага пакарання для мяцежнікаў.

Ідэолагам бунту турэцкі прэзідэнт называе свайго ідэйнага ворага, апазіцыйнага ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў