У інтэрнэце пачалі збіраць подпісы за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова


Гомельскія праваабаронцы патрабуюць дасканалага расследавання крымінальнай справы па факце смерці ў Пячах жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча і адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова. На сайце zvarot.by можна падпісаць адпаведны зварот.

Аўтары звароту заклікаюць дамагчыся таго, каб дзедаўшчына ў беларускім войску перастала быць паўсядзённым нормай.

21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Пячах. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны: у яго вымагалі грошы, яго білі, над ім здзекваліся і ў выніку забілі, а потым імітавалі самазабойства.

Па факце смерці ў Пячах 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па ч.3 арт. 443 КК (парушэнне ўстаўных правілаў узаемаадносінаў паміж вайскоўцамі пры адсутнасці стасункаў падначаленасці, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы). Такім чынам СК фактычна прызнае, што смерць хлопца звязаная з дзедаўшчынай.

Во всей этой истории с солдатом самое поразительное для меня даже не то что офицеры могли быть безалаберной пьянью,…

Opublikowany przez Andreja Stryzhaka Środa, 11 października 2017

«Афіцыйная ўлада пераконвае нас у адсутнасці нестатутных адносінаў у беларускім войску. Трагедыя, якая адбылася з маладым жаўнерам, даказвае адваротнае – «дзедаўшчына» не толькі працягвае сваё пераможнае шэсце ў беларускім войску, яна фактычна ператварылася ў катаванні і прывяла да забойства. Грамадства не верыць, што пра гэта не вядома каманднай вайсковай часткі!», – лічыць праваабаронца Леанід Судаленка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў