У Індыі 200 чалавек пілі каровіну мачу, каб перамагчы каронавірус


У вечарыне ўдзельнічала каля 200 чалавек.
Фота: DANISH SIDDIQUI / Reuters / Forum

Індуісцкая група арганізавала вечарыну для піцця каровінай мачы, бо лічаць, што яна абараняе ад каронавіруса. Пра гэта паведамляе Reuters.

У «вечарыне», арганізаванай Усеіндыйскім індуісцкім звязам, у ягонай штаб-кватэры ў Дэлі ўзялі ўдзел 200 чалавек. Арганізатары спадзяюцца правесці падобныя падзеі і ў іншых месцах у Індыі.

Hавiны
«А ў цябе дакладна ёсць лекі?» Як інтэрнэт жартуе пра каронавірус
2020.03.15 07:00

«Мы пілі каровіну мачу ўжо 21 год, мы таксама прымаем ванну з каровіным гноем. Мы ніколі не адчувалі неабходнасці ўжываць англійскія лекі», – сказаў адзін з удзельнікаў вечарыны.

Раней лідары кіроўнай у Індыі Індуісцкай нацыяналістычнай партыі неаднаразова выступалі за выкарыстанне каровінай мачы ў якасці лекаў, у тым ліку ад раку. Між тым эксперты сцвярджалі, што каровіна мача не вылечвае хваробы.

Паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, у Індыі пацверджаныя 82 выпадкі заражэння каронавірусам. 2 чалавекі памерлі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў