У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты


Увечары 22 чэрвеня ў цэнтры Тбілісі адбылася чарговая акцыя пратэсту: дэманстранты сабраліся каля будынку парламенту і прайшлі шэсцем да офісу кіроўнай партыі «Грузінская мара». Абыйшлося без сутычак з сілавікамі.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і пакарання паліцэйскіх, што жорстка разагналі мітынг 20 чэрвеня. Таксама пратэстоўцы патрабуюць неадкладна вызваліць дэманстрантаў, затрыманых у ноч на пятніцу. Юрысты розных НДА, якія выступаюць на мітынгу, адзначаюць, што судовыя працэсы над затрыманымі праходзілі «па канвеерным прынцыпу» – без разгляду доказаў і з парушэннем права на абарону. Большасці з затрыманых прысудзілі адміністратыўны арышт на тэрмін да 15 содняў, піша newsgeorgia.ge.

Павязка – сімвал таго, што падчас разгону мітынгу 20 чэрвеня некаторыя мітынгоўцы страцілі вочы. Надпіс 20% – нагадванне пра тое, што Расея акупуе 20% тэрыторыі Грузіі. Крыніца – Timur Popkhadze/TASS
Пратэстоўцы ў Тбілісі. Крыніца – Timur Popkhadze/TASS
Пратэсты ў Тбілісі. Крыніца – REUTERS/Irakli Gedenidze
Пратэсты ў Тбілісі. Крыніца – REUTERS/Irakli Gedenidze

Падчас шэсця па праспекце Шота Руставэлі, калоны трымалі тры вялікіх расцяжкі з надпісамі «Гахарыя, сыходзь» , «Патрабуем прапарцыйных выбараў», «Свабоду затрыманым». Да шэсця далучыліся прадстаўнікі праваабарончых і няўрадавых арганізацыяў краіны, лідары і прыхільнікі апазіцыйных партыяў, а таксама шараговыя грамадзяне.

საპროტესტო აქცია პარლამენტის მიმდებარე ტერიტორიიდან "ქართული ოცნების" ოფისისკენ მიემართება

Opublikowany przez რადიო თავისუფლება Sobota, 22 czerwca 2019

  • 20 чэрвеня ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў прарвалі паліцэйскае ачапленне перад будынкам парламента, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставэлі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты.
  • Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі. У розных тбіліскіх шпіталях застаюцца 102 пацыента. Большасць з іх паступілі з траўмамі вачэй. Двум пацярпелым давялося выдаліць вочы.
  • Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.

Hавiны
Сілавікі затрымалі больш за трыста ўдзельнікаў мітынгу ў Тбілісі. Апазіцыя абяцае новыя пратэсты
2019.06.21 16:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў