У Горадні зробяць вышыванку працягласцю з вуліцу

2 ліпеня ў абласным цэнтры адзначаць Дзень Вышыванкі.

Гарадскія ўлады абяцаюць жыхарам вышыванку працягласцю ў пешаходную вуліцу Савецкую. Яе плануюць скласці з дзіцячых малюнкаў.

Да ўдзелу ў акцыі прыцягнуць дашкольныя ўстановы, аздараўленчыя лагеры ды іншых ахвочых.

Гарадзенцам таксама прапануюць паўдзельнічаць у масавым флэш-мобе «Малюем малую радзіму». На вуліцы выставяць дзясяткі мальбертаў. Аўтараў найлепшых прац узнагародзяць.

Мясцовыя грамадскія аб’яднанні правядуць акцыю «Падары вышыванку сябру», фотаконкурс «Сэлфi-фота з вышыванкай», а «вядомыя людзі ў вышыванках» будуць раздаваць аўтографы.

Аналагічныя вышыванкі размесцяць і ў райцэнтрах вобласці.

ДР belsat.eu

Hавiны