У Горадні жаўнер парэзаў сябе. За гэта яму можа пагражаць крымінальны пераслед


У адной з вайсковых частак Горадні жаўнер тэрміновай службы, які раней скардзіўся знаёмым на дзедаўшчыну і грашовыя паборы, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, ускрыўшы сабе вены. Яго знайшлі ў прыбіральні ўвечары 15 траўня.

Hавiны
У Смаргонскім раёне пакончыў з сабой 34-гадовы памежнік
2019.05.14 10:57

У Міністэрстве абароны выпадак прызналі, але заявілі, што вены сабе жаўнер не ўскрываў – толькі нанёс драпіны, якія не пагражаюць жыццю ды здароўю, паведамляе TUT.by.

У ведамстве адзначылі, што раней вайсковец неаднаразова абследаваўся ў адмысловых медычных установах, у тым ліку для дыягностыкі засмучэння адаптацыі, эмоцый і паводзін. Але спецыялісты прызналі яго псіхічна здаровым.

Hавiны
Салдат, які выпаў з акна ў Менскай вайсковай частцы, адчувае сябе добра
2019.05.03 12:22

У Міністэрстве падазраюць, што сваім учынкам жаўнер, які адслужыў паўгода, спрабаваў ухіліцца ад вайсковай службы. Калі падазрэнне пацвердзіцца, яго могуць прыцягнуць да крымінальнай за спробу ўхілення ад вайсковай службы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў