У Горадні забаранілі святкаваць Дзень волі ў гарадскім парку


Мясцовыя ўлады адмовілі арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку.

«У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца», – гаворыцца ў адказе на зварот.

Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэнне гарвыканкаму «Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Горадні» ад 2011 года. Парк імя Жылібера не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапремствы. Магчыма, што чыноўнікі прапануюць заяўнікам іншае месца для святкавання Дня Волі.

Hавiны
Стадыён «Дынама» адказаў на запыт пра гатовасць правесці Дзень Волі
2019.02.25 17:01

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў