У Горадні рыхтуецца да перадачы ў суд «справа ветэрынараў»

Гарадзенскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні трох службовых асобаў ветэрынарнай службы ў карупцыі. Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Паводле следства, з ліпеня 2015 па студзень 2017 года загадчыца Гарадзенскай ветэрынарнай аптэкі разам з галоўнымі ветэрынарнымі лекарамі двух сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў выкрадала камбікорма, прэпараты для лячэння жывёлаў, будаўнічых інструменты і пасцельныя прыналежнасці. Агульная сума ўстаноўленага следчымі матэрыяльнага ўрону перавысіла 28 тыс. рублёў, паведамляецца на сайце Следчага камітэту.

Тром фігурантам справы прад’яўленае абвінавачванне ў «крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», «службовым падлогу» і «прысваенні даручанай маёмасці». Загадчыцу аптэкі раней ужо судзілі за аналагічныя злачынствы. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА. Два іншых фігуранта справы – пад падпіскай аб нявыездзе.

Абвінавачаныя ўжо пакрылі 10 тыс. рублёў шкоды. Таксама накладзены арышт на маёмасць і нерухомасць фігурантаў справы на суму 41 тыс. рублёў.

ІІ, belsat.eu

Hавiны