❗СТРЫМ з Горадні, дзе зараз праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй!⚡
Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 15 grudnia 2019
Гарадзенскія актывісты 15 снежня выйшлі на акцыю ў падтрыманне незалежнасці Беларусі і супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй. «Белсат» ладзіў жывую трансляцыю.
15:40 Арганізатары падзякавалі ўсім, хто далучыўся да акцыі.
15:35 Арганізатары акцыі зачытваюць тэкст рэзалюцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Тэкст рэзалюцыі будзе накіраваны ў пасольства Расеі ў Беларусі.
15:30 Удзельнікі акцыі кіруюцца да Нёману. Супрацоўнікі МУС толькі назіраюць за акцыяй і не перашкаджаюць актывістам. У акцыі бяруць удзел каля 100 асобаў.
15:05 Удзельнікі акцыі трымалі ў руках нацыянальную сімволіку і плакаты супраць інтэграцыі, у тым ліку з цытатамі Кастуся Каліноўскага.
15:00 На акцыі шмат міліцыянтаў у форме і ў цывільным. Яны патрабуюць спыніць акцыю, пагражаючы адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Актывісты патрабуюць размаўляць з імі па-беларуску.
14:55 Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на мост праз Нёман. Шыхтуе народ актывіст Мікалай Салянік з Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
Жывы ланцуг ў Горадні стаў першай рэгіянальнай акцыяй, якая пацягнула пратэставы марафон 7-8 снежня. Тыдзень таму ў Менску каля 1000 асобаў пратэставлі супраць інтэграцыі з Расеяй.
МГ belsat.eu