Да Дня гораду на вуліцах Горадні з’явіліся новыя скульптурныя кампазіцыі.
Каля Дому прафсаюзаў з’явілася двухметровая драўляная фігура падарожніка.
Якая вельмі нагадвае помнік турысту ў Іркуцку, усталяваны ў 2011 годзе.
Фота www.irk.ru
Акрамя таго на цэнтральных вуліцах гораду з’явіліся сметніцы-джэнтэльмены, якія дзякуюць гарадзенцам за чысціню на пяці мовах: беларускай, польскай, расейскай. Ангельскай і кітайскай.
Апошняй ініцыятываю ад гарадскіх уладаў сталася кампазіцыя, прысвечаная Магдэбургскаму праву, яго ўстаноўку прымеркавалі да 980-годдзя гораду.
ПВ, belsat.eu