У Горадні на будаўніка ўпала бабіна вагой з тону. Ён загінуў


Бабіна, якой забіла будаўніка.
Фота: t.me/skgovby

Следчыя даследуюць абставіны гібелі працаўніка адной з будаўнічых арганізацыяў у Горадні, які загінуў 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Трагедыя здарылася падчас разгрузкі, калі з аўтакрана сарвалася бабіна вагой больш за 1 тону. Яна ўпала на 55-гадовага працаўніка, што стаяў побач. Мужчына памёр на месцы.

Hавiны
У Падмаскоўі двое беларускіх будаўнікоў памерлі ад атручвання
2018.02.14 14:47

Спецыялісты Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы даследуюць стан пад’ёмных прыладаў і механізмаў.

У сваю чаргу следчыя высвятляюць, ці выконвалі арганізацыя і сам загінулы патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі. Адбіраецца адпаведная дакументацыя, ацэньваюцца дзеянні работнікаў, якім даручылі разгрузку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў