У Горадні аўтамабіль уехаў у натоўп пешаходаў


Наезд у Горадні.
Фота: autogrodno.by

Пешаход пацярпеў у выніку аварыі ў Горадні. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

ДТЗ здарылася 6 сакавіка каля 09:00 на вуліцы Стэфана Баторыя. Жанчына 1961 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Кіа, на рэгуляваным пешаходным пераходзе для транспарту не спынілася на чырвонае святло.

У гэты момант дарогу пераходзілі адразу 5 пешаходаў. Аднога з іх – 29-гадовую дзяўчыну – і збіла кіроўца.

Медыкі аказалі пацярпелай неабходную дапамогу. Сур’ёзных траўмаў яна не атрымала.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў