У Гон-Конгу 1 студзеня паліцыянты затрымалі сотні пратэстоўцаў


1 студзеня ў Гон-Конгу адбыўся на марш пад назвай «Стаяць спіной да спіны». Мітынгоўцы патрабуюць, каб улады мегаполісу пайшлі насустрач пратэстоўцам. На акцыю, якую ўзгаднілі з уладамі, выйшлі, паводле арганізатараў, больш за мільён асобаў, паведамляе AFP.

З пачатку акцыя праходзіла мірна. Але пазней дэманстранты пачалі граміць офісы і банкі кампаніяў, якія абвінавацілі ў сімпатыях да Пекіна, паведамляе АР. Пратэстоўцы кідалі кактэйлі Молатава. У выніку распачалося супрацьстаянне з паліцыяй. Сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і вадамёты, мітынгоўцы ўзводзілі барыкады. Праваахоўнікі затрымалі больш за 400 асобаў.

Фота: NAVESH CHITRAKAR / Reuters / Forum

Супрацьстаянні ў Гон-Конгу

Масавыя пратэсты ў Гон-Конгу распачаліся летам 2019 года і выкліканыя спробамі ўладаў прыняць папраўкі ў закон аб экстрадыцыі. Закон аб экстрадыцыі прадугледжваў магчымасць экстрадаваць жыхароў гораду нават у тыя краіны, з якімі ў Гон-Конгу няма пра гэта дамовы, у тым ліку ў мацерыковую частку Кітая. Сярод экстрадаваных маглі апынуцца ўцекачы з мацерыка, якія крытыкуюць кітайскія ўлады і якія хаваюцца ад пераследу ў Гон-Конгу. Мясцовыя жыхары ўспрынялі законапраект як спробу абмежаваць аўтаномію Гон-Конгу.

На фоне масавых пратэстаў улады Гон-Конгу спачатку спынілі разгляд законапраекту, а потым зусім яго адклікалі. Аднак цяпер пратэстоўцы патрабуюць незалежнага расследавання празмернага ўжывання сілы супраць удзельнікаў вулічных дэманстрацыяў, амністыі ўсіх арыштаваных пратэстоўцаў і ўвядзення дэмакратычных выбараў кіраўнікоў адміністрацыі.

Hавiны
У Гон-Конгу адбыліся новыя жорсткія сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі
2019.10.21 07:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў