У Гомлі забаранілі пратэст супраць забароны сходаў


У Гомлі мясцовыя ўлады не дазволілі актывістам зладзіць акцыю пратэсту супраць забароны мірных сходаў. Гарвыканкам забараніў мерапрыемства з увагі на тое, што ў заяўцы арганізатар не пакінуў свой нумар тэлефону, піша «Гомельская Вясна».

Актывіст з Гомлю Мікалай Пяшко меўся разам з 10 асобамі зладзіць акцыю ў цэнтры Гомлю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да забаронаў мірных сходаў у абласным цэнтры. Але чыноўнікі ў гарвыканкаме не санкцыянавалі мерапрыемства. Прычынамі адмовы стала тое, што арганізатары не пакінулі свайго кантактнага нумару, а таксама тое, што нібыта актывісты не могуць узяць на сябе захады па забеспячэнні грамадскага парадку.

З мінулага году арганізатары масавых мерапрыемстваў у Беларусі павінныя заключаць дамовы з міліцыяй, медыкамі і камунальнымі службамі. Пры гэтым яны мусцяь з сваёй кішэні заплаціць службоўцам за іх паслугі.

Hавiны
Удзельнікам акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй прысудзілі штрафаў на $ 54 тыс.
2020.01.24 11:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў