У Гомлі машына збіла слуп ЛЭП. Ён упаў на тралейбус


Слуп прыціснуў машыну да тралейбуса.
Фота: vk.com/uvd.gomel

У цэнтры Гомля на вуліцы Савецкай адбылася аварыя, якая спаралізавала рух грамадскага транспарту і аўтамабіляў. Пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

22 снежня каля 17:45 19-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel каля скрыжавання вуліц Савецкая і Кажара вырашыў апярэдзіць тралейбус і пераехаў у крайнюю левую паласу. У гэты час там стаяў BMW з уключаным левым паваротам.

Аварыя ў Гомлі.
Фота: vk.com/uvd.gomel

Opel паспрабаваў вярнуцца назад, але зачапіў BMW. Ад удару Opel адкінула направа, дзе ён сутыкнуўся з тралейбусам. Машыну выкінула з дарогі, дзе яна збіла апору ЛЭП, якая, упаўшы, прыціснула легкавушку да тралейбуса.

ВІДЭА
На Случчыне аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з «Сітраенам»
2019.12.22 12:16

Па медычную дапамогу звярнуўся пасажыр грамадскага транспарту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў