На дзень 1 траўня ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці зарэгістравана 57 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта ў інтэрв’ю «Весніку Глыбоччыны» распавёў галоўны санітарны лекары Глыбоцкага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Станіслаў Скіпар.
Паводле Скіпара, па стане на 1 траўня ў раёне выяўлена 57 выпадкаў заражэння каронавірусам. Адзін чалавек ужо выздаравеў.
Што тычацца кантактаў 1-га і 2-га ўзроўню, галоўны санітарны лекар Глыбоччыны адзначыў:
«Лічбы статыстыкі ў дадзеным выпадку плаваюць, так як нехта трапляе пад медназіранне, кагосьці здымаюць з медназірання. Калі казаць на 30 красавіка, то кантактаў першага ўзроўню ў нас лічыцца парадку 90, кантактаў другога ўзроўню – больш за сто. Ва ўсіх бяруць аналіз на інфекцыю, а таксама накіроўваюць гэтых грамадзянаў на самаізаляцыю з уручэннем патрабаванняў аб захаванні правіл паводзінаў у самаізаляцыі».
Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 14 917 выпадкаў заражэння COVID-19. 93 пацыента памерлі.
ІІ belsat.eu