У глабальным рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь на 73-м месцы


У глабальным рэйтынгу квітнеючых краінаў «Legatum Prosperity Index 2019» Беларусь заняла 73 месца сярод 163 дзяржаваў. Рэйтынг «Legatum Prosperity» ацэньвае ўзровень дабрабыту краінаў на падставе прыбыткаў і дабрабыту насельніцтва. Ён выдаецца брытанскім аналітычным цэнтрам міжнароднай інвестыцыйнай групы «Legatum» штогод з 2007 года.

Даследчыкі падчас складання рэйтынгу вызначылі ажно 300 фактараў, якія аб’ядналі ў 12 групаў, сярод якіх эканоміка, адукацыя, прадпрымальніцтва, умовы жыцця, асабістая свабода і іншыя.

Найлепшыя паказнікі ў нашай краіне ў групе адукацыя, узровень жыцця і эканамічнае развіццё, а найгоршыя – асабістая свабода, дзяржаўнае кіраванне, сацыяльны капітал.

Найлепшыя і найгоршыя паказнікі Беларусі. Фота prosperity.com

Найвышэйшую пазіцыю ў рэйтынгу Беларусь займала ў 2014 годзе – 60 месца. Найгоршае – 80 месца ў 2009 і 2012 гадах.

Беларусь у рэйтынгу.
Фота: prosperity.com/

Расея заняла на адну пазіцыю ніжэй і атрымала ў рэйтынгу 74 месца. Украіна знаходзіцца на 96 месцы, хоць некаторыя паказнікі ў нашых паўднёвых суседзяў лепшыя. А вось Польшча на 36 пазіцыі. 33 месца ў глабальным рэйтынгу займае Літва.

Першыя месцы атрымалі Данія, Нарвегія і Швейцарыя. У самым нізе спісу Цэнтральная Афрыканская рэспубліка, Емен і Паўднёвы Судан.

Hавiны
Мінэканомікі пра рэйтынг Сусветнага банку: гэта не падзенне Беларусі, а рост іншых краінаў
2019.10.24 13:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў