Надзвычайнае становішча ў Еўропе: закрываюць школы, ВНУ, кавярні і рэстарацыі


З 16 сакавіка ў Францыі зачыняць дзіцячыя сады, школы і ВНУ. У Чэхіі ўвялі надзвычайнае становішча, Бельгія намагаецца пазбегнуць «італьянскага сцэнара». Еўропа імкнецца спыніць распаўсюджванне каронавіруса.

Людзі ў масках у Лондане.
Фота: MATRIXPICTURES.CO.UK / Matrix / ForumPLEASE CREDIT ALL USES WORLD RIGHTS

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў сітуацыю з распаўсюдам каронавірусу SARS-CoV-2 самым сур’ёзным крызісам у галіне нацыянальнай аховы здароўя за апошнія 100 гадоў, паведамляе DW.com.

«Мы толькі на пачатку гэтага крызісу. Нягледзячы на ​​ўсе нашы намаганні спыніць вірус, ён працягвае распаўсюджвацца і набіраць тэмпы», – лічыць Эмануэль Макрон.

Прэзідэнт Францыі парэкамендаваў асобам, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў і рэспіратарных праблемаў, а таксама інвалідам і старэйшым за 70 гадоў па магчымасці «заставацца дома». Ён дадаў, што апошнія, вядома, могуць выйсці ў крамы, падыхаць свежым паветрам, аднак павінныя максімальна абмежаваць свае кантакты.

Бельгія хоча пазбегнуць «італьянскага сцэнара»

У Бельгіі таксама зачыняюць школы, адмяняюць культурніцкія імпрэзы, прыпынілі працу кавярняў і рэстарацыяў. Новы рэжым распачнецца з суботы 14 сакавіка.

Hавiны
Праз каронавірус Эстонія ўвяла надзвычайнае становішча
2020.03.13 10:33

У Чэхіі надзвычайнае становішча

Урад Чэхіі ўвёў у краіне надзвычайнае становішча праз пагрозы распаўсюду каронавірусу. Рэжым увялі на 30 дзён, але ў выпадку неабходнасці яго могуць працягнуць.

Улады краіны фактычна зачынілі мяжу з Еўропай і Азіяй.

Hавiны
Чэхія цалкам закрывае межы з 16 сакавіка
2020.03.13 15:12

Паводле апошніх звестак, у свеце зафіксавана 128 343 выпадкаў заражэння на каронавірус. 4 720 інфікаваных памерлі, 68 324 вылечыліся.

У Беларусі афіцыйна паведамляецца, што ініфікаваныя на каронавірус 21 асоба.

Hавiны
Амаль 3000 выпадкаў заражэння каронавірусам зафіксавана ў Іспаніі
2020.03.12 16:49

13 сакавіка праз каронавірус надзвычайнае становішча таксама аб’явіла Іспанія.

belsat.eu

 

Стужка навінаў