У Еўразвязе з’явіцца аналаг «акта Магніцкага»

Новы закон ЕЗ, распрацаваннем якога заняліся міністры замежных справаў краінаў Еўразвязу, можа стаць еўрапейскім аналагам існага ў ЗША «акта Магніцкага». Закон прадугледжвае санкцыі, якія накладаюцца на фізічных асобаў за парушэнні правоў чалавека, паведамляе DW.com.

Ініцыятыва стварэння заканадаўства паўстала з боку адразу ж некалькіх краінаў ЕЗ. Мяркуецца, што кожная дзяржава Еўразвязу атрымае магчымасць прапанаваць асобаў, якіх унясуць у «еўрапейскі спіс Магніцкага».

  • Сяргей Магніцкі, расейскі аўдытар, агучыў, што расейскія чыноўнікі скралі ў дзяржавы больш за 230 мільёнаў долараў ЗША. Улады арыштавалі яго ў 2008 годзе паводле абвінавачвання ў нявыплаце падаткаў. У 2009 годзе аўдытар памёр у лякарні следчага ізалятара «Матроская цішыня» у Маскве.

«Закон Магніцкага» закране беларусаў

СК belsat.eu

Hавiны