У Еўрапарламенце абмеркавалі інтэграцыю Беларусі ды Расеі

23 студзеня ў Еўрапейскім парламенце разгледзелі беларускае пытанне. Пра гэта з Бруселю паведамляе карэспандэнт «Белсату» Алесь Сіліч.

Дыскусія адбылася з ініцыятывы спецдакладчыка Еўрапарламенту па Беларусі Пятраса Аўштравічуса. Удзел у слуханнях прынялі еўрадэпутаты, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, палітолагі, журналісты, прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацыяў.

З беларускага боку ўдзельнічалі Анатоль Лябедзька (Цэнтр «Еўрапейскі дыялог»), Ірына Сухій (арганізацыя «Экадом»), Вольга Карач (ініцыятыва «Наш Дом») і Алесь Сілкоў (кампанія «Права выбару»).

Дэлегацыю Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю ўзначаліў паляк Роберт Бедронь

Падчас слуханняў абмяркоўваліся тры асноўныя пытанні: будаўніцтва БелАЭС, мінулыя парламенцкія выбары ды перспектывы беларускай незалежнасці ў сувязі з паглыбленнем інтэграцыі з Расеяй.

Ніякіх рэзалюцыяў па выніках дыскусіі не прымалася.

МГ belsat.eu

Hавiны