У Эквадоры затрымалі паплечніка Асанжа


У Эквадоры затрымалі паплечніка Джульяна Асанжа. Пра гэта паведаміла ў інтэрв’ю мясцоваму радыё «Sonorama» міністарка ўнутраных справаў Марыя Паўля Рома. Нагадаем, што заснавальніка «WikiLeaks» амбасада Эквадору ў Лондане выдала брытанскай паліцыі.

Джуліян Асанж.
Фота: Hannah McKay /REUTERS/Forum

Паводле кіраўніцы МУС, затрыманага падазраюць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны. Марыя Паула Рома распавяла, што ён некалькі разоў падарожнічаў з былым міністрам замежных спраў Эквадора ў Калумбію, Іспанію ды Венесуэлу.

Таксама міністарка заявіла, што неўзабаве могуць затрымаць двух расейскіх хакераў, якія маглі быць звязаныя з Асанжам.

ВІДЭА
Лонданскія паліцэйскія вынеслі заснавальніка «WikiLeaks» з амбасады Эквадору – і арыштавалі
2019.04.11 13:11

Разам з тым міжнародная ананімная сетка хакераў і актывістаў Anonymous звярнулася з ультыматумам да ўладаў Вялікай Брытаніі ды «іх прыхільнікаў па ўсім свеце» з-за арышту заснавальніка WikiLeaks, які, паводле іх словаў, «адкрыў сакрэты і правых, і левых, а таксама і ваенныя злачынствы».

«Гэта папярэджанне істэблішменту: адпусціце Асанжа або паплаціцеся», – заявілі прадстаўнікі Anonymous, заклікаўшы да аб’яднання сваіх прыхільнікаў.

Некамерцыйная арганізацыя «Wikileaks» публікуе сакрэтную інфармацыю з ананімных крыніцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў