Жыхар Дрыбіну Андрэй Юркоў запатрабаваў зняць чырвоную зорку з гарадской каляднай елкі, аднак улады Дрыбінскага раёну не бачаць палітычнай падаплёкі ў размяшчэнні такі зоркі.
«На галоўнай ялінцы Дрыбіну ўмацаваная не калядная зорка, а чырвоная, савецкая. Пад гэтай зоркай былі закатаваныя тысячы святароў і разбураны тысячы святыняў у савецкі час. Да таго ж гэта блюзнерства ў адносінах да светлай памяці мільёнаў нявінных ахвяр камунізму. Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь патрабую прыняць захады па выпраўленні гэтай дзікасці ў нашай шматпакутнай дзяржаве на падначаленых вам землях», – гаворыцца ў звароце Андрэя Юркова да старшыні Дрыбінскага райвыканкаму Дзмітрыя Васілеўскага.
[/vc_column_text]
«Я праглядзела вельмі шмат літаратуры. Напрыклад, пяціканцовай чырвонай зоркай упрыгожвалі ялінкі ў Віфлееме, там, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Гэта па-першае. Па-другое, зорка ў нас служыць упрыгожаннем і ніякай палітычнай падаплёкі не мае. Па-трэцяе, я паглядзела кучу матэрыялаў з розных абласных, раённых цэнтраў, дзе ёсць такія зоркі», – сказала галоўны раённы ідэолаг.
Яна адзначыла, што ў Дрыбіне наогул упершыню ўстаноўлена гарадская ялінка – «сучасная, прыгожая».
Разам з тым Рабкавец паабяцала, што райвыканкам прыме ад Юркова ў якасці спонсарскай дапамогі тую зорку, якую ён хацеў бы бачыць на каляднай ялінцы.
МЯ, паводле naviny.by